Аддзел статыстыкі Дзятлаўскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці нагадвае, што з 4 па 30 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць перапіс насельніцтва.
Беларусы змогуць прайсці яго трыма спосабамі: запоўніць анкету ў інтэрнэце, на стацыянарным участку або прыняць перапісчыка ў сябе дома.
На Дзятлаўшчыне ў рамках перапісу давядзецца выканаць значны аб’ём работы, бо на тэрыторыі раёна знаходзяцца горад Дзятлава, гарадскія пасёлкі Наваельня і Казлоўшчына, 10 сельскіх саветаў, якія ўключаюць 220 населеных пунктаў. У час перапісу будуць дзейнічаць два стацыянарныя перапісныя ўчасткі – у горадзе (па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18) і на сяле. Перапісваць насельніцтва будзе часовы персанал – перапісчыкі, кіраваць імі – загадчыкі перапіснога ўчастка і іх памочнікі. Усяго ў нашым раёне для перапісу плануецца задзейнічаць 40 чалавек: 12 – у Дзятлаве, 2 – у Казлоўшчыне, 3 – у Наваельні, 23 – па сельскіх населеных пунктах. Перапісчыка можна будзе пазнаць па партфелі з эмблемай перапісу і планшэце, таксама ён абавязаны прад’яўляць пасведчанне ўдзельніка перапісу.
Апытваць рэспандэнтаў плануецца у тры этапы: з 4 па 18 кастрычніка можна будзе самастойна запоўніць перапісныя лісты ў інтэрнэце або прыйсці на стацыянарны ўчастак; з 19 па 20 кастрычніка пройдзе маніторынг вынікаў першага этапу; з 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі накіруюцца па месцы жыхарства рэспандэнтаў, якія не перапісаліся, прадоўжыцца апытанне на стацыянарных участках.
Працэс збору і апрацоўкі даных будзе цалкам аўтаматызаваны. Вуснае апытанне перапісчыкі будуць праводзіць з выкарыстаннем планшэтаў, што паскорыць працэдуру ўводу даных і забяспечыць высокую якасць запаўнення перапісных лістоў за кошт падключэння сістэмы кантролю. Любая асабістая інфармацыя, якую паведамяць грамадзяне пры перапісе, будзе гарантавана абаронена. Перапісчыкі перашлюць анкетныя даныя па абароненым канале сувязі на сервер Белстата, пасля чаго выдаляць анкету з планшэта. Інфармацыю перапісу нельга перадаваць у падатковыя і іншыя дзяржаўныя органы, трэцім асобам: адказнасць за захаванасць даных перапісу прадугледжана законам “Аб перапісе насельніцтва”.
Вольга КАПКОВІЧ,
начальнік аддзела статыстыкі Дзятлаўскага раёна
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…