Горда несці званне абаронцы Радзімы марыць амаль кожны юнак.
У нашай краіне навучыцца ваеннай справе можна ў многіх установах. Наколькі якасна забяспечваецца падрыхтоўка курсантаў, якія ўмовы створаны для навуковага працэсу і якія перспектывы адкрываюцца для хлопцаў, якія ўжо скончылі навучанне. Аб гэтым і не толькі расказаў курсант чацвёртага курса ваенна-тэхнічнага факультэта кафедры “Бранятанкавае ўзбраенне і тэхніка” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ягор Маленчык.
— Ягор, калі ты вырашыў звязаць жыццё з ваеннай справай?
— Амаль усе хлопчыкі малодшых класаў мараць быць танкістамі, маракамі, лётчыкамі і касманаўтамі. Так і я з дзяцінства марыў стаць танкістам, вадзіць велізарную машыну, насіць зброю, страляць, маршыраваць.
У старэйшых класах стаў задумвацца, куды пайсці вучыцца. Я звярнуўся з заявай у раённы ваенны камісарыят, затым прайшоў ва ўстаноўленыя тэрміны прафесійны адбор па стане здароўя, фізічнай падрыхтаванасці і прафесійна-псіхалагічным паказчыку. Закончыўшы 11 класаў, паспяхова здаў ЦТ па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы і падаў дакументы на ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
— Чаму вучаць на кафедры “Бранятанкавае ўзбраенне і тэхніка”?
— Навучанне тут вузкаспецыялізаванае. Я буду інжынерам-механікам па спецыяльнасці “Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны”.
Важнай умовай падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў з’яўляецца прыцягненне курсантаў да ваенна-навуковай работы. Усе выкладчыкі са шматгадовай вайсковай практыкай, прафесіяналы ў сваёй справе. Матэрыяльна-тэхнічная база кафедры вельмі добрая, якасна наладжаны навуковы працэс: тэорыя перамяжоўваецца з практыкай.
Мы ўжо праходзілі практыку ў Пячах па кіраванні баявымі машынамі і на рамонтным заводзе ў Барысаве.
— Якія ўмовы для пражывання?
— Яны жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце па 3-4 чалавекі ў пакоі, забяспечваюцца неабходнымі рэчамі і трохразовым харчаваннем.
Створаны ўсе ўмовы для вучобы, адпачынку, быту, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.
— Якія планы на будучыню?
— Добрага салдата характарызуе вытрымка і дысцыплінаванасць.
Паступаў я юнаком, а цяпер упэўнена магу сказаць, што за час вучобы я пасталеў, стаў самастойным і навучыўся цаніць час. У бліжэйшых планах – атрымаць як мага больш практычных ведаў. Мне засталося вучыцца паўтара года, далей будзе размеркаванне.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…