Горда несці званне абаронцы Радзімы марыць амаль кожны юнак.

У нашай краіне навучыцца ваеннай справе можна ў многіх установах. Наколькі якасна забяспечваецца падрыхтоўка курсантаў, якія ўмовы створаны для навуковага працэсу і якія перспектывы адкрываюцца для хлопцаў, якія ўжо скончылі навучанне. Аб гэтым і не толькі расказаў курсант чацвёртага курса ваенна-тэхнічнага факультэта кафедры “Бранятанкавае ўзбраенне і тэхніка” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ягор Маленчык.

– Ягор, калі ты вырашыў звязаць жыццё з ваеннай справай?

– Амаль усе хлопчыкі малодшых класаў мараць быць танкістамі, маракамі, лётчыкамі і касманаўтамі. Так і я з дзяцінства  марыў стаць танкістам, вадзіць велізарную машыну, насіць зброю, страляць, маршыраваць.

У старэйшых класах стаў задумвацца, куды пайсці вучыцца. Я звярнуўся з заявай у раённы ваенны камісарыят, затым прайшоў ва ўстаноўленыя тэрміны прафесійны адбор па стане здароўя, фізічнай падрыхтаванасці і прафесійна-псіхалагічным паказчыку. Закончыўшы 11 класаў, паспяхова здаў ЦТ па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы і падаў дакументы на ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

– Чаму вучаць на кафедры “Бранятанкавае ўзбраенне і тэхніка”?

– Навучанне тут вузкаспецыялізаванае. Я буду інжынерам-механікам па спецыяльнасці “Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны”.

Важнай умовай падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў з’яўляецца прыцягненне курсантаў да ваенна-навуковай работы. Усе выкладчыкі са шматгадовай вайсковай практыкай, прафесіяналы ў сваёй справе. Матэрыяльна-тэхнічная база кафедры вельмі добрая, якасна наладжаны навуковы працэс: тэорыя перамяжоўваецца з практыкай.

Мы ўжо праходзілі практыку ў Пячах па кіраванні баявымі машынамі і на рамонтным заводзе ў Барысаве.

– Якія ўмовы для пражывання?

– Яны жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце па 3-4 чалавекі ў пакоі, забяспечваюцца неабходнымі рэчамі і трохразовым харчаваннем.

Створаны ўсе ўмовы для вучобы, адпачынку, быту, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

– Якія планы на будучыню?

– Добрага салдата характарызуе вытрымка і дысцыплінаванасць.

Паступаў я юнаком, а цяпер упэўнена магу сказаць, што за час вучобы я пасталеў, стаў самастойным і навучыўся цаніць час. У бліжэйшых планах – атрымаць як мага больш практычных ведаў. Мне засталося вучыцца паўтара года, далей будзе размеркаванне.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации