З 1 ліпеня ўступілі ў сілу патрабаванні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусьі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 года № 924/16 “Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу”. У адпаведнасці з ім юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры продажы тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне, якое забяспечвае счытванне кода маркіроўкі, дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізуемых таварах.
Забеспячэнне дыферэнцыраванага ўліку ўяўляе сабой складаны тэхналагічны працэс, які ажыццяўляецца шляхам узаемадзеяння касавага абсталявання і інфармацыйных сістэм, што патрабуе перабудовы бізнес-працэсаў суб’ектаў гаспадарання, а таксама засваенне работнікамі новых навыкаў па яго вядзенні.
Работа па арганізацыі дыферэнцыраванага ўліку тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі, можа ажыццяўляцца ў тэставым рэжыме, які прадоўжыцца да 1 лістапада 2025 года.
Суб’ектам гандлю неабходна ліквідаваць памылкі ў рабоце з маркіраванымі таварамі, наладжваць свае бізнес-працэсы пры іх прыёмцыі рэалізацыі, вучыць персанал і інфармаваць пакупнікоў аб асаблівасцях рэалізацыі і набыцця маркіраваных тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.
Інспекцыя па падатках і зборах па Навагрудскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga