З надыходам спрыяльнага сезона пачынаюцца актыўныя рамонты вулічна-дарожнай сеткі раёна, адпаведна пашыраецца фронт работ у дарожнікаў.

Рамонт асфальтабетоннага пакрыцця з укладкай новага слоя адбываецца на вуліцы Дзятлаўскай у гарадскім пасёлку Наваельня, работы выконвае Дзятлаўскае ДРБУ-119.

Як расказаў галоўны інжынер арганізацыі Аляксей Гірык, на гэтым аб’екце па старым укладваецца новы слой асфальтабетону таўшчынёй пяць сантыметраў. Адрамантаваць належыць участак вуліцы працягласцю 436 метраў, на які будзе выкарыстана 1132 тоны асфальта-бетоннай сумесі. Укладка ажыццяўляецца ў адзін слой. Гэта бягучы рамонт, сродкі на які выдзелены з раённага бюджэту. Пачаўся і завершыцца ён у красавіку. Пасля ўкладкі асфальту яшчэ плануецца падсыпаць і прывесці ў належны стан узбочыны.

На падрыхтоўцы аб’екта была задзейнічана брыгада пад кіраўніцтвам майстра Паўла Сіневіча, якая дэманціравала дарожныя знакі, зрабіла разбіўку, агаліла ўзбочыну. Асноўныя работы па ўкладцы асфальтабетону ажыццяўляе брыгада пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Шастака.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае  #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации