Уважлівыя дзятлаўчане заўважылі, што на ўскрайку парка горада Дзятлава ўздоўж вуліцы Міцкевіча ажыццяўляюцца зямельныя работы.

Што тут адбываецца і якім будзе вынік, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк

– На гэтым аб’екце задзейнічаны работнікі камунгаса. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве праводзіцца рамонт тратуара са змяшчэннем у супрацьлеглы ад вулічнага асвятлення (да парка) бок. Пасля выканання работ шырыня пешаходнай дарожкі павялічыцца з 1,4 да 2,1 метра. Гэта паспрыяе забеспячэнню дадатковай бяспекі пешаходаў і веласіпедыстаў.

Вуліца Міцкевіча даволі ажыўленая і адна з галоўных у нашым горадзе. Тратуар тут быў вузкі, таму пры сустрэчным руху пешаходаў і веласіпедыстаў было цяжка размінуцца.

Радуе, што слупы гарадскога асвятлення на гэтым участку маюць дзвухбаковае арыентаванне: вялікая свяцільня скіравана на дарогу, меншая – асвятляла парк. Гэта дало магчымасць пашырэння тратуара. Работы будуць выкананы на ўчастку даўжынёй 170 метраў, дзе будзе ўкладзена 340 метраў квадратных новай тратуарнай пліткі.  

Цяпер уздоўж дарожкі ажыццяўляецца выбіранне грунта. Як аказалася, пажыўны слой глебы ў гэтым месцы складае да 45 сантыметраў, таму і траншэя атрымалася даволі глыбокай. Мяркуецца ўздоўж дарожкі зрабіць яшчэ і ўчасткі, дзе ў перспектыве можна будзе ўстанавіць лавачкі.   

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае   #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

Похожие публикации