Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаве адкрыла выстава-прэзентацыя прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый «Для цябе, родная Беларусь!»
Сваю прадукцыю і паслугі ўдзельнікам свята прадстаўляюць ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка», Дзятлаўскі раён газазабеспячэння, ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас», ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, вытворчы ўчастак «Боркі» ААТ «Рагозніцкі крахмальны завод», ААТ «Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў», санаторый «Радон», аддзяленне паштовай сувязі горада Дзятлава, ЦБУ 407 філіяла №413 ААТ ААБ «Беларусбанк», РКЦ №22 філіяла ААТ ААБ «Белаграпрамбанк», ААТ «Дварэцкі льнозавод», Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Дзятлаўскія сыраробы па добрай традыцыі не толькі гандлююць сваёй прадукцыяй, а і зацікаўліваюць патэнцыяльных пакупнікоў дэгустацыяй. Іх суседзі па пляцоўцы — ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” таксама наладзілі дэгустацыю ўсіх відаў квасу, які выпускае завод.
Лясгас прадае мёд, венікі для лазні, дэкаратыўныя саджанцы, рэкламуе сядзібу «Дом паляўнічага» і паляўнічыя трафеі. Дабрачынную акцыю «Дрэва дабра» на карысць дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот ладзяць работнікі паштовага аддзялення. Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа ў самым бойкім месцы, ля гарадской сцэны, пояць усіх жадаючых гарачым чаем. І гэта вельмі дарэчы, бо дзень пакуль не радуе цяплом.
З раніцы ля павільёнаў не вельмі шматлюдна, найбольш наведвальнікаў і пакупнікоў тут чакаюць а поўдні. Наогул, цікавага на плошчы 17 Верасня шмат, і найлепш самому ўсё пабачыць і пачуць.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…