Дэпутацкія клопаты. Што ў дзятлаўскіх магазінах?

Разнастайнасць тавараў і ветлівыя прадаўцы

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў з маніторынгам аб’екты гандлю ў спальных мікрараёнах горада Дзятлава.

Сенатар праверыў цэны і асартымент, тэрміны прыдатнасці прадукцыі ў магазінах “Родны Кут”, размешчаных на вуліцах Навагрудскай і Кастрычніцкай райцэнтра, абмеркаваў  з прадаўцамі графік работы і завозу тавараў, у пакупнікоў распытаў, ці задаволены выбарам  і сэрвісам.

Андрэй Пятровіч адзначыў чысціню і парадак у гандлёвых аб’ектах, ветлівасць работнікаў і разнастайнасць прадукцыі. Цэны на беларускую агародніну лаяльныя: бульба – 1 рубель 7 капеек, капуста – 85 капеек, цана за кілаграм замарожанага філе не самая нізкая, але і не завышаная – 16 рублёў 3 капейкі. У кожным з магазінаў ёсць выбар малочнай і мясной прадукцыі, садавіны і агародніны, крупаў, хлебабулачных вырабаў, самымі папулярнымі з якіх з’яўляюцца тавары Дзятлаўскага хлебнага цэха.

– Невялікія харчовыя магазіны ў крокавай даступнасці ад дома запатрабаваны ў людзей, бо маюць шырокі пералік тавараў першай неабходнасці, часты графік завозу свежай прадукцыі, прымальныя цэны і зручны рэжым работы. Дзякуючы гэтаму яны карыстаюцца папулярнасцю ў дзятлаўчан, – заўважыў парламентарый. – Прыемна было адзначыць, што ў кожным з аб’ектаў працуюць ветлівыя, добразычлівыя прадаўцы, што таксама ўплывае на ўзровень гандлёвага абслугоўвання, а значыць, і на якасць жыцця насельніцтва. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

13 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

15 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

15 часов ago

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

16 часов ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

17 часов ago

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

19 часов ago