Актуальны каментарый. Ганаровая грамата за справы дабра

У Гродне адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, удзел у якім прымалі намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня абласнога прэзідыума гэтага аб’яднання Віктар Пранюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, лідары руху з раёнаў.

– Падведзены вынікі работы за 2025 год і абмеркаваны задачы на перспектыву, – расказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. –  Падлічана, што за справаздачны перыяд дапамогу ад грамадскага аб’яднання атрымалі больш за 75 тысяч жыхароў Прынёмання. Падтрымка была шматграннай: ад прадастаўлення матэрыяльнай дапамогі рэчамі, прадуктамі харчавання, наборамі першай неабходнасці да сацыяльна значных паслуг. Свой паспяховы ўклад у агульную справу дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва зрабіла і наша раённая арганізацыя.

Прыемнай і нечаканай узнагародай для мяне стала Ганаровая грамата за актыўную дзейнасць і значны ўклад у дасягненне мэтаў і рашэнне задач Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якую ўручыў Віктар Пранюк.

Безумоўна, мінулы год быў плённым для нашай раённай арганізацыі ў справах дабра. Дзейнасць гэту плануем прадоўжыць і сёлета, сярод задач, на якія збіраемся акцэнтаваць увагу, – далучэнне большай колькасці добраахвотнікаў да валанцёрскай дзейнасці на Дзятлаўшчыне, распаўсюджванне ведаў аб міжнародным гуманітарным праве, а таксама выкананне задач, пастаўленых Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

8 часов ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

8 часов ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

17 часов ago

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

20 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

20 часов ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

22 часа ago