Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам, у час якога правёў маніторынг аб’ектаў аховы здароўя.

Разам з галоўным доктарам Дзятлаўскай ЦРБ Віктарам Яцкевічам сенатар наведаў Раклевіцкі фельчарска-акушэрскі пункт, дзе азнаёміўся з умовамі аказання медыцынскай дапамогі.

 Загадчыца ФАПа Людміла Савасцюк расказала пра ўкамплектаванасць установы і паўсядзённую работу, пры гэтам адзначыла, што тут створаны спрыяльныя ўмовы як для пацыентаў, так і персаналу.

На Дзятлаўшчыне медыцынская дапамога аказваецца ў раённай бальніцы і паліклініцы, дзвюх гарадскіх паліклініках, чатырох амбулаторыях, 15 фельчарска-акушэрскіх пунктах. Насельніцтва аддаленых вёсак мае магчымасць абследавацца, здаць аналізы і набыць лекі ў перасоўным ФАПе, набытым за сродкі раённага бюджэту. Па словах Віктара Казіміравіча, такая форма работы карыстаецца попытам у вяскоўцаў, таму ў бліжэйшай будучыні на балансе раённай бальніцы з’явіцца  яшчэ адзін мабільны ФАП, закупка якога будзе прафінансавана з рэспубліканскага бюджэту.

У ходзе маніторынгу Андрэй Жамойда наведаў раённую паліклініку, дзе пацікавіўся ў работніц медыцынскай рэгістратуры, як ім працуецца ва ўстанове. Парламентарый абмеркаваў з галоўным доктарам вектар развіцця медыцыны раёна і кадравую палітыку.

– Прызначаючы Міністра аховы здароўя, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы па якасным абслугоўванні насельніцтва ў вёсках і малых гарадах, якому належыць надаваць павышаную ўвагу, – адзначыў сенатар. – Каб гэтыя рашэнні максімальна эфектыўна выконваліся на месцах, у гэтай сферы павінны працаваць не проста кампетэнтныя спецыялісты, а нераўнадушныя да сваёй справы і спагадлівыя людзі. Радуе, што на Дзятлаўшчыне такія ёсць.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации