Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні новага навучальнага года адпаведны асартымент у сельскіх магазінах праверылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і дэпутат раённага Савета дэпутатаў 29 склікання Таццяна Умоўская.

У рамках маніторынгу яны наведалі харчовыя магазіны “Родны Кут” у аграгарадках Дварэц і Раклевічы, а таксама магазін прамысловых тавараў “Пралеска” ў гарпасёлку Наваельня.

На жаль, не ўсе гандлёвыя кропкі пашырылі асартымент школьнымі таварамі ў дастатковай колькасці.



Аляксандр Станіслававіч даў сваю ацэнку сітуацыі:
– Набліжаецца навучальны год і, зразумела, асноўныя пакупкі бацькі школьнікаў зрабілі ў спецыялізаваных магазінах. Пры гэтым, магазіны ў сельскай мясцовасці – часта адзіная магчымасць у вяскоўцаў хутка купіць той сшытак, ручку, лінейку або блакнот у выпадку неабходнасці. Такія тавары мусяць быць у наяўнасці пастаянна.

Не здзівілі інспектараў, але пацвердзілі свае адказныя адносіны да справы работнікі гарпасялковага магазіна, якія прапануюць самы шырокі выбар канцылярскіх тавараў і некаторыя пазіцыі школьнага адзення. У дні скідак, якія цэнтралізавана праходзілі да школьнага сезона ў магазінах спажывецкай кааперацыі, тут назіраўся ажыятаж.








Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga