11 верасня ў памяшканні раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

На прыём да сенатара звярнуліся трое жыхароў райцэнтра па пытаннях добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі, якасці прадастаўлення паслуг прыватнымі прадпрымальнікамі і рамонту гарадской лазні.

Па адным са зваротаў Андрэй Пятровіч даў тлумачэнні ў ходзе размовы, а таксама пазначыў сабе пытанні, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, паабяцаўшы разабрацца ў сітуацыі.

Ён абмеркаваў ход рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплексу з намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Баравіком, а таксама праінспектаваў аб’ём выкананых работ на аб’екце разам са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім.

– Прыемна бачыць, як мяняецца да лепшага горад Дзятлава, – адзначыў парламентарый. – Шмат чаго робіцца ў сферах будаўніцтва і добраўпарадкавання для камфортнага жыцця дзятлаўчан на сваёй малой радзіме. На гэтыя патрэбы выдзяляюцца істотныя грашовыя сродкі з раённага, абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў і рэсурсы, у тым ліку, рабочая сіла. Хацелася б, каб грамадзяне цанілі гэта, умелі бачыць усё добрае, што адбываецца вакол іх, самі актыўна ўключаліся ў працэс навядзення парадку на зямлі.

Андрэй Жамойда заўважыў, што найбольш часта на прыёмы звяртаюцца пажылыя грамадзяне, часта просячы ў дзяржаўных органаў улады і сенатараў дапамагчы ў бытавых праблемах. Безумоўна, такія звароты ўважліва фіксуюцца і знаходзяць водгук. Аднак падтрымка людзей ва ўзросце – найперш клопат іх дзяцей.

– Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава неаднаразова падкрэслівала, што пажылыя людзі – гэта наш залаты фонд, і яны маюць дзяржаўную падтрымку. Пры гэтым такія простыя бытавыя рэчы, як рамонт, дапамога па гаспадарцы, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона – тое, з чым могуць і павінны дапамагаць бацькам іх дарослыя дзеці, – падвёў вынік сенатар.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации