5 мая ў памяшканні раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

У час прыёму паступілі чатыры тэлефонныя звароты ад жыхароў Гродна і Віцебска, а таксама гарпасёлка Свіслач. Пераважная большасць іх была звязана з прымяненнем пакарання ў адносінах непаўналетніх па “крымінальных” артыкулах.

Андрэй Пятровіч даў тлумачэнні ў ходзе размовы, узгадаўшы, што дзяржава пастаянна ідзе насустрач у пытанні змякчэння меры стрымання для асобных катэгорый грамадзян.

– Практыка асабістых прыёмаў паказвае, што неаднаразова на іх звяртаюцца бацькі асуджаных непаўналетніх грамадзян з пытаннем аб змяншэнні тэрміну адбывання пакарання па артыкулах 328, а таксама 166-167 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі на дзяржаўным узроўні чарговы раз быў прыменены прынцып гуманізму – каля васьмі тысяч асуджаных трапілі пад амністыю. У першую чаргу, гэта непаўналетнія, шматдзетныя маці, грамадзяне, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і тыя, хто паказвае ўзорныя паводзіны ў месцах адбывання пакарання. З агульнай колькасці тых, на каго распаўсюдзілася амністыя, 2360 чалавек, якія адбываюць пакаранне па абвінавачанні за незаконны абарот наркотыкаў, 33 з іх – непаўналетнія. За апошнія шэсць гадоў гэта пятая амністыя. Аднак дзяржава ідзе насустрач тым, хто адбывае пакаранне ўпершыню. Спадзяёмся, што гэтыя людзі задумаюцца над сваімі ўчынкамі і не будуць іх паўтараць.

Адзін са зваротаў закранаў тэму аплаты жыллёва-камунальных паслуг у арэндным жыллі.

Андрэй Пятровіч адзначыў, што жыллёва-камунальная гаспадарка і добраўпарадкаванне застаюцца ў топе зваротаў у час асабістых прыёмаў. Кожная такая сітуацыя патрабуе падрабязнага разгляду і індывідуальнага падыходу.

– Добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, грэйдзіраванне, асфальтаванне, стан дарог, работа ачышчальных збудаванняў – вось тэмы, што найбольш хвалююць жыхароў рэгіёнаў, якія звяртаюцца на прыём, – падзяліўся парламентарый. – Стала менш зваротаў па тэме водазабеспячэння і якасці пітной вады, што ўказвае на грунтоўную работу, праведзеную камунальнымі службамі ў гэтым напрамку. Ёсць над чым працаваць, і Год добраўпарадкавання – найлепшы час для гэтага. Нездарма Прэзідэнт краіны ставіць задачу выканаўчым уладам максімальна надаваць увагу ўсім запытам ад мясцовых жыхароў, якія паступаюць у гэтай сферы. Пры гэтым трэба ўлічваць, што любыя работы павінны праводзіцца паслядоўна, мэтазгодна і адпаведна патрэбам большасці людзей.

У час прыёму Андрэй Жамойда абмеркаваў з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, праекты, якія рэалізуюцца на Дзятлаўшчыне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации