Навучэнцы школ горада Дзятлава ўсё больш актыўна падключаюцца да раённай акцыі “Птушыная сталовая”. Цяпер яны кормяць не толькі птушак, якія прылятаюць да кармушак, развешаных каля ўсіх школ. Дзеці прыходзяць з кормам на рэчку, што працякае ў цэнтры горада, каб дапамагчы качкам, якія там жывуць. Птушкам такой снежнай і марознай зімой прыходзіцца вельмі цяжка, бо баяцца яны не столькі холаду, як страшней для іх застацца без ежы.

Каардынатар раённага валанцёрскага клуба Ірына Мішчанка, якая прыйшла разам з навучэнцамі і настаўнікамі, адзначыла, што акцыя вельмі карысная не толькі для крылатых сяброў, але і для школьнікаў.

– Неабходна прывучаць дзяцей клапаціцца пра птушак і жывёл, калі ім асабліва цяжка, быць спагадлівымі да слабейшых. У нас складзены графік па падкормцы птушак для гарадскіх школ, і навучальныя ўстановы па чарзе будуць падтрымліваць качак на рэчцы і возеры ў гарадскім парку, – дадала Ірына Анатольеўна.

Удзельнікі школьнага лясніцтва сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча падзяліліся, што з ахвотай пагадзіліся паўдзельнічаць у акцыі. Дарэчы, многія і дома арганізавалі птушыныя сталовыя. Навучэнцы запэўнілі, што будуць і далей падкормліваць сваіх крылатых сяброў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации