Работа аб’ектаў аграпрамысловага комплексу ва ўмовах зніжаных тэмператур знаходзіцца ў полі зроку галіновага прафсаюза і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама.

Зіма прыйшла, але жыццё не спыняецца, праца кіпіць і на фермах, і на мехдварах. Наколькі камфортна адчуваюць сябе жывёлаводы, якія кормяць цялят? Што наймальнікі робяць, каб не змерзлі занятыя на рамонце тэхнікі механізатары і слесары?

Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак разам з галоўным спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандрам Камаровым правялі маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму і стварэння бяспечных і спрыяльных умоў працы на аб’ектах ААТ “Дварэц-Агра” і ААТ “Граніт-Агра”. Пабылі на фермах і ў мехмайстэрнях, праверылі стан санітарна-бытавых памяшканняў, забяспечанасць работнікаў зімовым спецадзеннем.

Адзначылі, што заўвагі нязначныя, работы арганізаваны на належным узроўні.

Ірына КАМАРОВА

Фота прадастаўлены маніторынгавай групай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации