Праз лічаныя дні дзятву за парты паклічуць школьныя званкі, а таму штогадовая дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу” на Дзятлаўшчыне ўвайшла ў завяршальную фазу.
Школьныя і іншыя патрэбныя ў побыце рэчы выхаванцам прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава перадалі прадстаўнікі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага савета ветэранаў, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзятлаўскага вытворчага ўчастка добраахвотнага пажарнага таварыства, дабрачыннай арганізацыі “Цэнтр дапамогі “Вера”.







Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю разгледзелі падарункі, якія будуць дапамагаць у вучобе і набыцці ведаў, а госці пажадалі ім быць кемлівымі, стараннымі і ўседлівымі на уроках, атрымліваць добрыя адзнакі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga