Урачыстая сустрэча пад такой назвай сабрала ў Дзень маці ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці самых мілых, пяшчотных, любімых жанчын Дзятлаўшчыны – матуль.

Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, лідарам раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандрам Бараноўскім, старшыні грамадскіх і прафсаюзных аб’яднанняў, кіраўнікі арганізацый.












– Самыя шчырыя віншаванні з цудоўнымі святамі, Днём маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы, сёння для вас, жанчыны, – павітаў матуль Андрэй Садоўскі. – Супадзенне гэтых дат яшчэ раз сведчыць аб важнай місіі кожнай жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Няма ў свеце мацнейшых пачуццяў, чым тыя, што бацькі адчуваюць у адносінах да сваіх дзетак. Вырасціць чалавека – вялікая і складаная праца, большай за якую ў жыцці няма, а тое, што даецца з цяжкасцю, успрымаецца асабліва. Сёлетні год аб’яўлены Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Годам беларускай жанчыны, што не выпадкова: жанчына сапраўды захавальніца дамашняга ачага, традыцый, сям’і. Гонарам нашага раёна з’яўляюцца шматдзетныя сем’і і больш за паўсотні дзятлаўчанак, якія ўзнагароджаны ордэнамі Маці. Не меншай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць матулі, якія гадуюць прыёмных дзяцей, асобныя словы адрасую маме з дома сямейнага тыпу Марыне Русаўскай, яе папярэднікам бацькам-выхавальнікам Шэлегам. Усе гэтыя людзі з сапраўды вялікімі сэрцамі. Паважаныя жанчыны, прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам, міру вам, шчасця, дабра, дзякуй за любоў, працавітасць, адносіны да справы, актыўную грамадзянскую пазіцыю.




Прыемным сюрпрызам для кожнай з матуль у зале сталі кветкі ад кіраўніка раёна.





Віншавальную эстафету пераняў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і таксама пажадаў дзятлаўчанкам дабрабыту, увагі, каб іх дзеці былі шчаслівыя, прыносілі матулям радасць кожны дзень і ў дарослым узросце сталі надзейнай апорай і гонарам бацькоў.

Паколькі ў святочнай зале ў Дзень маці, Год беларускай жанчыны сабралася цэлае сузор’е тых, хто кожны дзень дорыць святло і цяпло сваіх сэрцаў не толькі дзецям і сем’ям, але як прафесіянал на сваім працоўным месцы робіць жыццё землякоў больш камфортным, цікавым, добрым, здаровым, то вядучыя прапанавалі правесці бліц-заёмства. Яны расказалі, чым вылучаецца, славіцца і адметная кожная з жанчын-маці, запрошаных на раённую ўрачыстасць. Прагучалі імёны нашых шаноўных і паважаных зямлячак Веры Палуянцэвіч, Крысціны Лабко, Алены Максімавай, Алены Якаўчык, Аксаны Бранкоўскай, Алены Шастак, Святланы Мілевіч, Наталлі Надзен, Іны Андалюкевіч, Вольгі Лялека, Веранікі Кобзевай, Марыны Міхалоўскай, Вольгі Бойка, Людмілы Раманавай, Алены Воранавай, Алены Шапаравай, Наталлі Філідовіч, Юліі Рой, Алены Косай, Ганны Якімчык, Надзеі Дашкевіч, Ірыны Клімутка, Святланы Вайчык, Вольгі Лаўрукевіч, Вольгі Пабудзей, Аляксандры Баравіковай, Кацярыны Шупа, Алены Дварчанін, Юліі Валчкевіч, Рамуальды Добыш, Ларысы Ганчар, Вольгі Аўгусціновіч, Марыны Журко, Ірыны Місцюкевіч, Ілоны Сіняк, Наталлі Капковіч, Наталлі Козыр, Вольгі Гушчы. Усе гэтыя цудоўныя жанчыны атрымалі падарункі ад прафсаюзных арганізацый, цёплыя пажаданні і букет віншаванняў ад прысутных у зале.



















У сваю чаргу ўдзельніцы ўрачыстасці падзяліліся асабістымі “рэцэптамі шчасця” ад дзятлаўскіх матуляў, якія лягуць у аснову “рэцэпта шчасця Дзятлаўшчыны”, каб і іншыя зямлячкі кожны дзень былі прыгожымі, абаяльнымі, радаснымі, любячымі і любімымі.




На свяце ўсім жыхаркам нашага раёна пажадалі здароўя, міру, згоды і бясконцага гонару за дзяцей, і каб у кожным доме заўжды гарэў агеньчык любові і разумення.
















Прыемным прадаўжэннем праграмы Дня маці стаў урачысты канцэрт “Любоўю мацярынскай свет сагрэты”. Станоўчыя эмоцыі, радасць і пазітыў гледачам дарылі Анастасія Голуб, Ганна Харлінская, Таццяна Шостка, Марына Варган, Сяргей Малышчык, Алена Гузавец і іншыя таленты Дзятлаўшчыны.

















Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины