З мэтаю наведвання памятных гістарычных комплексаў, мемарыялаў, захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну, азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы ў горад Ваўкавыск і ў горад Гродна, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Ваўкавыскім раёне вучні наведалі Мемарыяльны комплекс “Шаўлічы”. Гэта вёска паўтарыла лёс Хатыні. Уноч з 6 на 7 ліпеня яна была спалена разам з 336 жыхарамі, у тым ліку 120 дзецьмі. Было спалена 77 дамоў, дзе жылі 94 сям’і. І працяг купальскага свята ў гэтай вёсцы не наступіў.
У Гродне вучні наведалі Мемарыяльны ансамбль, які створаны ў памяць аб падзеях першых дзён Вялікай Айчыннай вайны і загінуўшых героях-пагранічніках. Ансамбль быў створаны на асабістыя ўзносы пагранічнікаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, аб чым сведчыць дошка на гранітнай сцяне мемарыялу.
Думаю, што паездка запомніцца дзецям надоўга.
Ірына ЛІТВІН,
настаўніца пачатковых класаў
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …