“Гуляй, Бульбаш!” і Белдзяржфілармонія – зноў у Дзятлаве (+відэа)

На працягу 33 гадоў у раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праходзіць Міжнародная сацыяльна-творчая праграма “У будучыню – з надзеяй”, якая сёлета таксама прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі Фонд міру, Беларускі саюз музычных дзеячаў. Мастацкі кіраўнік праграмы – народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок. Праграма ўжо прайшла ў 26-ці раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (і не толькі ў нашай краіне, але і ў Расіі і Украіне). Дзявятага красавіка яна прайшла ў Дзятлаве.

 

На пачатку канцэрта ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці выступілі юныя таленты нашага раёна – цымбалістка Анастасія Салата, дуэт баяністак з дзіцячай школы мастацтваў, вакальная група “Арэал” СШ № 3, гімнастка на палотнах Віялета Ёрш і акрабатычны дуэт на крэслах з цыркавой студыі “Марсі”. Некаторых з іх запрасілі на фінал праграмы “У будучыню – з надзеяй”, які адбудзецца ў маі ў Мінску. Усе дзеці атрымалі падарункі ад арганізатараў праекта.

Цудоўным прафесійным выкананнем песняў, танцаў, ігрой на музычных інструментах парадавалі дзятлаўчан артысты Белдзяржфілармоніі і ансамбль “Гуляй, Бульбаш!”.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

16 часов ago