Практычна кожны прадукт мае тэрмін прыдатнасці — ад пары дзён да некалькіх месяцаў і нават гадоў (напрыклад, кансервы).
Але ёсць адзін прадукт, які, здаецца, не здольны сапсавацца: гаворка ідзе пра мёд. Калі вы знайшлі дома банку мёду, якому шмат гадоў, і вам стала цікава, ці сапсаваўся ён, адказ: хутчэй за ўсё не. І вось чаму.
Мёд складаецца з цукру (80%) і вады (20%). Паколькі цукар гіграскапічны і можа абязводжваць бактэрыі, чаму-небудзь шкоднаму неверагодна цяжка размнажацца ў мёдзе. Акрамя таго, мёд вельмі шчыльны, што пазбаўляе бактэрыі кіслароду, які неабходны для іх жыццядзейнасці.
Мёд таксама валодае высокай кіслотнасцю, таму з’яўляецца не лепшым асяроддзем для бактэрый.
І хоць мёд устойлівы да сапсавання, гэта не значыць, што ён не можа сапсавацца наогул. У неапрацаванага мёду больш шанцаў застацца свежым, у той час як апрацаваны, у які дадаюць штучны цукар і іншыя інгрэдыенты, можа сапсавацца хутчэй.
Некаторыя людзі лічаць крышталізаваны мёд “дрэнным”, але гэта не зусім так. Гэта проста азначае, што глюкоза аддзяляецца ад вады. Мёд трэба захоўваць у закрытым кантэйнеры.
Ганна ІВАНОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…