Практычна кожны прадукт мае тэрмін прыдатнасці – ад пары дзён да некалькіх месяцаў і нават гадоў (напрыклад, кансервы).

Але ёсць адзін прадукт, які, здаецца, не здольны сапсавацца: гаворка ідзе пра мёд. Калі вы знайшлі дома банку мёду, якому шмат гадоў, і вам стала цікава, ці сапсаваўся ён, адказ: хутчэй за ўсё не. І вось чаму.

Мёд складаецца з цукру (80%) і вады (20%). Паколькі цукар гіграскапічны і можа абязводжваць бактэрыі, чаму-небудзь шкоднаму неверагодна цяжка размнажацца ў мёдзе. Акрамя таго, мёд вельмі шчыльны, што пазбаўляе бактэрыі кіслароду, які неабходны для  іх жыццядзейнасці.

Мёд таксама валодае высокай кіслотнасцю, таму з’яўляецца не лепшым асяроддзем для бактэрый.

І хоць мёд устойлівы да сапсавання, гэта не значыць, што ён не можа сапсавацца наогул. У неапрацаванага мёду больш шанцаў застацца свежым, у той час як апрацаваны, у які дадаюць штучны цукар і іншыя інгрэдыенты, можа сапсавацца хутчэй.

Некаторыя людзі лічаць крышталізаваны мёд “дрэнным”, але гэта не зусім так. Гэта проста азначае, што глюкоза аддзяляецца ад вады. Мёд трэба захоўваць у закрытым кантэйнеры.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации