Ці лёгка стаць натарыусам?

Пра гэта навучэнцам сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава расказала кансультант натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Юлія Ваніслаўчык.

Размова праходзіла ў рамках прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам”, якая ладзіцца на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Даведацца пра чарговае “адгалінаванне” спецыяльнасці юрыста школьнікаў запрасіла намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Ірына Баравік.

Юлія Ваніслаўчык адразу ж настроіла сваіх юных гасцей на тое, што супрацоўнікам натарыяльнай службы зможа стаць не кожны жадаючы, бо патрабаванні да кандыдатаў вельмі сур’ёзныя. Яны не толькі павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, але і мець стаж работы па спецыяльнасці не менш за 3 гады, прайсці стажыроўку ў якасці натарыуса-стажора, здаць кваліфікацыйны экзамен, атрымаць пасведчанне на вядзенне натарыяльнай дзейнасці, адпавядаць іншым патрабаванням заканадаўства.

Затое практыкуючага натарыуса па праве можна назваць высокакваліфікаваным юрыстам, які дапамагае людзям і юрыдычным асобам у вырашэнні самых складаных прававых пытанняў у галіне грамадзянскіх, шлюбна-сямейных, спадчынных і іншых праваадносінаў. Пры гэтым натарыус павінен захоўваць натарыяльную тайну і выконваць патрабаванні Канстытуцыі, законаў нашай дзяржавы і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь. Урачысты момант на старце ў прафесію чакае кожнага натарыуса: заступаючы на пасаду, ён прыносіць прысягу.

У практыкуючых натарыусаў вельмі шырокае кола дзейнасці: яны сведчаць здзелкі, завяшчанні, даверанасці, адмены дарэння, заявы членаў таварыстваў з абмежаванай адказнасцю аб выхадзе з гэтых таварыстваў, выдаюць пасведчанні аб праве на спадчыну, распараджэнні аб пагашэнні расходаў, выкліканых смерцю спадчынадаўцы, аховай спадчыны і кіраваннем ёю, сведчаць копіі дакументаў і выпіскі, сапраўднасць подпісаў, пераводаў з іншых моваў, прымаюць на захоўванне дакументы, выдаюць дублікаты натарыяльных дакументаў, экзэмпляры якіх ёсць на захоўванні ў натарыуса, канторы, натарыяльным ці дзяржаўным архіве, а таксама ўчыняюць многія іншыя натарыяльныя дзеянні, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі, і нясуць за гэта адказнасць. Усё гэта патрабуе засяроджанасці, сур’ёзнасці, пастаяннага папаўнення запасу ведаў, самаўдасканалення. Затое прафесія натарыуса цікавая, разнастайная, дазваляе сустракацца з рознымі людзьмі, знаёміцца з самымі нестандартнымі жыццёвымі сітуацыямі і дапамагаць іх вырашаць.

Цяпер у натарыяце ідзе актыўная лічбавізацыя, аднак захоўваецца і папяровы архіў. Туды напрыканцы размовы аб прафесіі Юлія Ваніслаўчык таксама запрасіла школьнікаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

5 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

6 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

6 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

8 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

8 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

8 часов ago