Адзіны дзень галасавання. Дружыннікі нясуць дзяжурства на выбарах

З пачатку датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя Саветы дэпутатаў да аховы правапарадку на выбарчых участках далучыліся дружыннікі.

Старшы інспектар АУС райвыканкама Сяргей Юшкевіч праінспектаваў работу па ахове правапарадку і правёў інструктажы на месцах.

– У Дзятлаўскім раёне дзейнічаюць 11 добраахвотных дружын агульнай колькасцю 57 чалавек, якія на пастаяннай аснове аказваюць дапамогу міліцыі ў ахове грамадскага парадку, – адзначыў ён. –  У час правядзення выбараў яны разам з супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў нясуць дзяжурства на выбарчых участках, у райцэнтры на чатырох аб’ектах.

На тэрыторыі  выбарчага ўчастка № 10 у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава дзяжураць дружыннікі Аляксандр Гліністы і Вячаслаў Капралаў.

– Наша першачарговая задача – патруляваць тэрыторыю, прылеглую да выбарчага ўчастка, звяртаць увагу на падазроныя прадметы, людзей, быць на сувязі з дзяжурнымі міліцыянерамі, – расказаў Вячаслаў Мікалаевіч. – Пастаянна праходзім інструктажы, як трэба дзейнічаць у розных сітуацыях.

Дружыннік Дзмітрый Гульнік дзяжурыць на ўчастку для галасавання № 8 на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава разам са сваім калегам Аляксандрам Парфяновічам.

– Ахова правапарадку не новая для мяне: у добраахвотнай дружыне з 2021 года. Звычайна мы патрулюем вуліцы горада, дапамагаем міліцыі ў ахове правапарадку, а на выбарах працую ўпершыню. Дзяжурства нясём пасля рабочага дня з 17.30 да 20.30 на працягу ўсяго перыяду галасавання з 20 па 25 лютага. У мінулыя дзве змены абстаноўка была спакойная, без інцыдэнтаў, спадзяюся, так застанецца і надалей.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

2 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

4 часа ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago