У 2025 годзе ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна зафіксаваны рост агульнага вытворчага траўматызму.

Так, калі ў 2024 годзе былі траўмаваны 6 работнікаў, то летась іх колькасць склала 7 чалавек, сярод якіх несумяшчальныя з жыццём траўмы атрымаў адзін пацярпелы, цяжкія – адзін работнік (годам раней – 3).

У большасці выпадкаў прычынай была асабістая неасцярожнасць пацярпелых. У той жа час у рамках расследавання няшчасных выпадкаў выяўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і невыканання сваіх абавязкаў адказнымі асобамі.

Дадзеныя абставіны патрабуюць прыняцця дадатковых арганізацыйных мер з боку органаў мясцовай улады, скіраваных на стабілізацыю абстаноўкі на працоўных месцах, а таксама прынцыповае спагнанне з кіраўнікоў арганізацый раёна за незабеспячэнне кантролю за бяспекай рабочых месцаў, захаванне работнікамі патрабаванняў да аховы працы і падтрыманне выканаўчай і працоўнай дысцыпліны на аб’ектах.

Варта дэталёва прааналізаваць прычыны і ўмовы, якія паспрыялі атрыманню вытворчага траўматызму, каб прыняць дадатковыя меры па іх ухіленні.

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации