Час. Падзеі. Лічбы

У Занальным дзяржаўным архіве ў горадзе Навагрудку працуе дакументальная выстава “У памяці народнай”.

Яна прадстаўлена дакументамі з фондаў архіва, якія расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на нашых тэрыторыях, у тым ліку аб палітыцы генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва з боку акупацыйных уладаў. Генацыд выяўляўся ў розных формах, вайна мела бязлітасны характар,  метады агрэсара адрозніваліся нечуванай жорсткасцю.

На выставе прадстаўлены некаторыя з наяўных у архіве дакументаў Дзятлаўскай надзвычайнай дзяржаўнай камісіі. Як вядома, першымі ахвярамі вайны сталі савецкія і партыйныя дзеячы, сельскія актывісты, дэпутаты, члены партыі, камісары, ваеннапалонныя, а таксама яўрэі і цыганы. У фондах архіва адклаліся пайменныя спісы загінулых грамадзян па населеных пунктах Дзятлаўскага раёна. Частка з прадстаўленых на выставе дакументаў расказвае аб знішчэнні яўрэйскага насельніцтва ў Дзятлаве.

Сярод дакументаў – спіс яўрэяў Дзятлава, якія загінулі ў гады акупацыі, усяго ў ім значыцца 2464 чалавекі, а таксама сведкавыя паказанні і акты выкрыцця масавых пахаванняў. У акце ад 4 снежня 1944 года паказана, што з 28 снежня 1942 года па 1 студзеня 1943 года паблізу вёскі Коцькі Дварэцкага сельсавета здзяйсняліся расстрэлы яўрэйскага насельніцтва. Адной з праяваў гвалту ў дачыненні да грамадзян у гады вайны сталі масавыя вывазы мясцовага насельніцтва на прымусовыя работы. У спісе выведзеных у нямецкае рабства жыхароў Дзятлаўскага раёна лічыцца 682 чалавекі. Маецца таксама спіс грамадзян, якія вярнуліся.

У 2021 годзе Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рашэнні выканаўчага камітэта Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 5 чэрвеня 1969 года № 88 “Аб зацвярджэнні спісаў грамадзян і населеных пунктаў, знішчаных гітлераўскімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” гаворыцца, што на падставе наяўных архіўных дакументаў і вынікаў праведзенай работы па ўсталяванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ўдалося ўстанавіць наступнае:

– у 1941-1944 гадах на тэрыторыі раёна было знішчана цалкам 6 населеных пунктаў, часткова – 13, усяго 1196 двароў, з іх у пасляваенныя гады ўсе былі адноўлены;

– за перыяд акупацыі карнікамі было спалена, расстраляна, павешана, па-зверску закатавана і сагнана на работы ў Германію 8067 мірных жыхароў, у тым ліку 3608 жанчын, дзяцей – 1478;

– за гады Вялікай Айчыннай вайны з ліку ўраджэнцаў раёна ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Савецкай Радзімы загінула 995 чалавек, у тым ліку франтавікоў – 873, партызан і падпольшчыкаў – 122.

Другая частка выставы прысвечана ўвекавечанню памяці загінулых, месцаў пахавання, а таксама подзвігаў герояў і падзей вайны.

Выставу дакументаў можна наведаць у чытальнай зале дзяржархіва па вуліцы Высокая, 2А ў горадзе  Навагрудку.

Ала ЗАБЕЛІНСКАЯ,
дырэктар архіва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

14 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago