“Хто дбае, той і мае” – пад такім дэвізам працуе летнік працы і адпачынку на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, у якім падлеткі 14-15 гадоў будуюць горад “PATRIOTcity.by”.
Патрыятызм для выхаванцаў летніка – гэта, у першую чаргу, павага да гісторыі роднага краю і нацыянальнай культуры, адданасць сваёй Радзіме.
Вельмі насычаная праграма змены: выхаванцы не толькі спраўна працуюць, але і добра адпачываюць. За гэты час яны ўжо наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада, паўдзельнічалі ў квэсце па горадзе “Малая радзіма: падзеі, людзі, факты”, пазнавальнай гульні “Таямiцы вулiц Зецела”, інтэрактыўнай гульні “Лабірынт выбару”. Акрамя таго, прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”.
Кожны дзень у летніку пачынаецца з “Акадэміі здароўя”, дзякуючы якой выхаванцы даведваюцца пра тое, як аказаць першую дапамогу чалавеку ў самых розных сітуацыях.
Абавязковы атрыбут для кожнага выхаванца – усмешка.
Алена ГВАРДЗІНА,
старшы выхавальнік летніка працы і адпачынку
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …