Каманда ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” Казлоўшчынскай сярэдняй школы прыняла ўдзел у V адкрытым абласным ваенна-спартыўным злёце “Памяці героя верныя”, які прайшоў у Гродне на адной з лепшых пляцовак патрыятычнага кластара Прынёмання – сярэдняй школе № 3 імя воіна-пагранічніка, Героя Савецкага Саюза В. Усава, і атрымала дыплом I ступені. Заваяваны таксама дыпломы I ступені ў намінацыях “Эстафета”, “Аўтаматчыкі”, “Вузлы”, дыплом II ступені ў намінацыі “Візітная картка”, дыплом III ступені ў намінацыі “Агляд строю і песні”.

Мерапрыемства праекта ў 2025 годзе было прысвечана двум значным датам – 80-й гадавіне Вялікай Перамогі і 109-годдзю з дня нараджэння Віктара Усава.

У шасці этапах спаборніцтваў члены 15 ваенна-патрыятычных клубаў паказалі свае навыкі, творчыя здольнасці і фізічную падрыхтоўку. У праграму спаборніцтваў былі ўключаны конкурсы візітовак каманд, знаўцаў ваеннай гісторыі, агляд-конкурс строю і страявой песні, разборка-зборка аўтамата АК-74, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, ваенна-спартыўная эстафета.

Іна ВОЙТКА,
педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации