23 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў  рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”,  абласнога бібліятэчнага праекта “Разам з кнігаю дарогаю дабра” ва ўтульнай атмасферы чытальнай залы прайшоў паэтычны вечар “Голас сэрца,” прысвечаны творчасці мясцовай пісьменніцы Алены Абрамчык. Нашу госцю немагчыма назваць проста аўтарам: яна – захавальніца гісторый, тонкі назіральнік чалавечых лёсаў і майстар слова, які ўмее ператварыць штодзённасць у паэзію. Яе кнігі – гэта не толькі старонкі, напоўненыя сюжэтамі, але і мост паміж мінулым і сучаснасцю, асабістым і агульным.

На сустрэчы аўтар прэзентавала сваю новую кнігу “Прикосновение к свету”, якую стварыла разам з мастачкай з Мінска Людмілай Мацвеенка. Больш за 100 карцін Людмілы Анатольеўны падпісаны вершамі Алены Абрамчык. Мерапрыемства сабрала аматараў паэзіі і літаратуры. Госці пачулі аўтарскае чытанне вершаў, напоўненых шчырасцю і цяплом, змаглі дакрануцца да святла яе творчасці, адчуць жывую сілу слова. Кожны радок – гэта запрашэнне задумацца, адчуць і ўбачыць свет крыху інакш. Аўтар пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння зборніка.

Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае жыхароў і гасцей раёна на   культурныя мерапрыемствы, а таксама завітаць у бібліятэку і патрымаць у руках альбом дзвюх аўтарак.

Вольга БОЙКА,
дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Следующая новость

Похожие публикации