Да дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і сустракаюць навагоднія святы ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, завіталі госці з віншаваннямі і падарункамі ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Дзякуючы ёй часцінку дабра і клопату атрымліваюць усе тыя, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу.
Супрацоўнікі папраўчай установы “ІКП-26” – намеснік начальніка па ІріКО маёр унутранай службы Сяргей Шышко і старшы ўпаўнаважаны старшы лейтэнант Юрый Орсік павіншавалі дзетак з надыходзячымі святамі, пажадалі навагодняга настрою і падарылі салодкія пачастункі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети