21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў. Сэрца бальніцы – у надзейных жаночых руках
Напярэдадні прафесійнага свята газета “Перамога” пабывала ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ, каб пазнаёміць вас, нашы шаноўныя чытачы, з яе работай і калектывам. – Нездарма менавіта лабараторыю называюць сэрцам любой установы аховы здароўя. Прыйдзеце вы на прыём да тэрапеўта, хірурга ці эндакрынолага – у пераважнай большасці выпадкаў вам прызначаць даследаванне ў
Фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” пашырыў геаграфію
Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына, Мастоў, Смаргоні, Скідзеля, Слоніма і Гродна. Традыцыйна арганізатарамі і спонсарамі фестывалю выступілі Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Дзятлаўскі райвыканкам, Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы фізкультурна-спартыўны клуб, райкам ГА “БРСМ”. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі
Прайшлі практычныя заняткі па стральбе
У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 17 па 26 чэрвеня, адбыліся практычныя стрэльбы па агнявой падрыхтоўцы. – Напярэдадні з ваеннаабавязанымі праводзілася тэарэтычная падрыхтоўка, дзе разглядалі ўладкаванне зброі, правілы стральбы і патрабаванні бяспекі ў час яе, а сёння выехалі на вызначаны
Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны разам з мужчынамі, праяўляючы адвагу, гераізм і любоў да Радзімы. Надзея Піліпаўна Сніціч Марыла стаць юрыстам, у даваенныя гады працавала ў Лідскім народным судзе. Калі пачалася вайна, суд эвакуіраваўся, супрацоўнікі даехалі
Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў. Павіншаваць прафесіяналаў з вялікім сэрцам прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый-партнёраў, духавенства. Цёплыя словы віншавання ў адрас медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны выказаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Дзень медыцынскіх работнікаў аб’ядноўвае ўсіх людзей без выключэння,
Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”. Яны пазнаёміліся, як рыхтуецца да друку нумар выдання, якія тэксты і ў якой колькасці туды змяшчаюцца, якой праграмай валодае спецыяліст на вёрстцы, чым карыстаецца ў сваёй рабоце стылістычны рэдактар, як адбіраюцца матэрыялы па сваёй
Дзятлаўчане сярод лепшых па выкарыстанні штучнага інтэлекту
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту (ШІ). Педагогі Дзятлаўшчыны заваявалі два дыпломы пераможцаў. Конкурс ладзіўся Акадэміяй адукацыі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У чатырох намінацыях – “Метадычны матэрыял па выкарыстанні тэхналогіі ШІ ў адукацыйным працэсе”, “Распрацоўка пазакласнага мерапрыемства з выкарыстаннем тэхналогій ШІ ў ходзе яго
Адзіны дзень інфармавання. Памяць народа – гарантыя міру і працвітання
18 чэрвеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад ТАА “Трыал Эксперт”, абласная пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Валерыя Клімовіча – перад работнікамі Цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый, працавалі групы старшыні раённага Савета дэпутатаў
У Дзятлаве пачаліся мабілізацыйныя вучэнні
У рамках праводзімых мабілізацыйных вучэнняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ваеннаабавязаныя прыбылі на даўкамплектаванне ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна. – У першы дзень ідзе іх рэгістрацыя, экіпіроўка, размеркаванне па штатных пасадах, з імі праводзіцца інструктаж і далей ваеннаабавязаныя будуць выконваць задачы па прызначэнні, – пракаменціраваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. –
Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Шлях да здароўя Дар’і Акуновіч
Чарговай пераможцай чэленджу “Шлях да здароўя”, запушчаным сектарам спорту райвыканкама ў Тэлеграм-канале “Пул Дзятлаўскі” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, стала Дар’я Акуновіч. Галоўны спецыяліст сектара Наталля Калодка адзначыла, што гэтае мерапрыемства было прысвечана Году беларускай