У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 17 па 26 чэрвеня, адбыліся практычныя стрэльбы па агнявой падрыхтоўцы.

– Напярэдадні з ваеннаабавязанымі праводзілася тэарэтычная падрыхтоўка, дзе разглядалі ўладкаванне зброі, правілы стральбы і патрабаванні бяспекі ў час яе, а сёння выехалі на вызначаны ўчастак мясцовасці, каб прымяніць гэтыя веды на практыцы. Ваеннаабавязаныя будуць практыкавацца страляць з аўтамата, пісталета, кідаць вучэбна-імітацыйныя гранаты. Такім чынам, галоўная задача ў гэты дзень – прывесці зброю да нармальнага бою, аднавіць навыкі ў валоданні ёю, – патлумачыў вайсковы пасрэднік пры Дзятлаўскім ваенным камісарыяце Аляксандр Гуменны.

Інструктаж перад правядзеннем стрэльбаў правёў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун.

Пазнаёміцца з тым, як праходзяць мабілізацыйныя вучэнні ў нашым раёне, месца стрэльбаў наведаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, які станоўча адзначыў іх падрыхтоўку і правядзенне.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации