Новы год – адно з самых любімых святаў у дзяцей і многіх дарослых. Але нават у час святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку.

Паважаныя жыхары раёна! Каб у Новы год і Каляды адбылося як мага менш пажараў і няшчасных выпадкаў, ратаўнікі з 7 па 30 снежня правядуць акцыю “Бяспечны Новы год”.

Яна пройдзе ў чатыры этапы. Першы стартаваў 7 снежня і завяршаецца 12 снежня. Праходзіў ён у філіяле “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

На другім – з 14 па 20 снежня – ратаўнікі раскажуць аб правілах зімовай бяспекі ў агульнаадукацыйных установах, установах пазашкольнай работы, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

З 21 па 24 снежня, на трэцім этапе, работнікі МНС нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў на лядовых пляцоўках, у дзіцячых установах аховы здароўя.

Фінальны этап акцыі пройдзе перад самым Новым годам, з 29 па 30 снежня ў гандлёвым цэнтры “Родны кут”. У ходзе акцыі запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, бяспройгрышныя латарэі.

Прымуць удзел у мерапрыемствах не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных і добраахвотнікі з іншых зацікаўленых арганізацый, работнікі ўстановаў культуры.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации