Мая мама – настаўніца. Кожны год яна цікавіцца ў першакласнікаў кім яны мараць стаць. Амаль усе хлопчыкі малодшых класаў мараць быць танкістамі, маракамі, лётчыкамі і касманаўтамі. Так і я з дзяцінства марыў стаць танкістам, вадзіць велізарную машыну, насіць зброю, страляць, маршыраваць.
Гады ішлі, трэба было думаць, куды пайсці вучыцца. Я звярнуўся з заявай у раённы ваенны камісарыят, затым прайшоў ва ўстаноўленыя тэрміны прафесійны адбор па стане здароўя, фізічнай падрыхтаванасці і прафесійна-псіхалагічным паказчыку. Закончыўшы 11 класаў, паспяхова здаў ЦТ па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы і падаў дакументы на ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Цяпер я вучуся на 3 курсе. Мы вывучаем інжынерную графіку, тэарэтычную механіку, механіку матэрыялаў, тэорыю механізмаў і машын, дэталі машын. Яшчэ атрымоўваем ваенна-спецыяльныя веды Уставаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, навыкі страявой, тактычнай, агнявой падрыхтоўкі. Важнейшай умовай падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў з’яўляецца прыцягненне курсантаў да ваенна-навуковай работы. Яны ўдзельнічаюць у рабоце міжнародных, гарадскіх і ўніверсітэцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях і алімпіядах.
Жывуць курсанты ў добраўпарадкаваным інтэрнаце па 3-4 чалавекі ў пакоі, забяспечваюцца неабходнымі рэчамі і 3-разовым харчаваннем.
Створаны ўсе ўмовы для вучобы, адпачынку, быту, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.
Ягор МАЛЕНЧЫК,
курсант 3 курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…