Шлях да заключнага этапа конкурсу пралягаў праз абласны адбор, дзе пераможцы чатырох падгруп сустрэліся, каб у прафесійным паядынку высветліць, хто будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. Дзятлаўскія аварыйнікі паказалі лепшае ў вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Гроднааблгаз” прафесійнае майстэрства і наведалі горад Брэст, дзе пазмагаліся за званне лепшай аварыйнай брыгады рэспублікі ў наступным камандным складзе: слесар Сяргей Іванавіч Дула, вадзіцель Алег Іосіфавіч Белавус, старшы майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Яўген Канстанцінавіч Дораш.
Сапернікамі нашай каманды сталі шэсць каманд – лепшыя аварыйныя брыгады кожнай з абласцей і прадстаўнікі ВРУП “Мінгаз”, так што барацьба атрымалася напружанай.
Першым этапам рэспубліканскага конкурсу па традыцыі стала праверка аснашчанасці аўтамабіля аварыйнікаў: наяўнасць прыбораў, інструментаў, агрэгатаў, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай працы аварыйнай службы. Яго дзятлаўчане праходзілі на новай, цалкам укамплектаванай і аснашчанай “Газелі”, якую арганізацыя набыла сёлета.
Немалаважным, але не дужа складаным для дзятлаўскай каманды стаў конкус на праверку тэарэтычных ведаў, дзе трэба было беспамылкова адказаць на дваццаць тэарэтычных пытанняў. Тут выдатна праявіў сябе Алег Іосіфавіч Белавус, паказаўшы другі вынік сярод сямі каманд.
Ліквідацыя ўцечкі газу ў газавым калодзежы. Па словах старшага майстра, гэты этап прйшоў для каманды найбольш паспяхова дзякуючы вопыту і прафесійнаму майстэрству слесара Сяргея Дулы.
Чацвёрты, мабыць, самы складаны конкурсны этап – праца брыгады ў прапанаванай спантаннай сітуацыі. Ад дыспетчара паступае ўводнае паведамленне: “Заўважаны пах газу на вуліцы” – і брыгады пачынаюць шукаць праблему. Хоць сітуацыя была ўяўная, канкурсанты вырашалі яе рэальнымі дзеяннямі: на трасе газаправода ў 100 метраў з паваротамі разбілі трасу, зрабілі кантрольныя прабурванні, адшуквалі ўцечку газу, каб лакалізаваць яе і затым ліквідаваць. Гэты этап крыху пахіснуў лідарскія пазіцыі дзятлаўскіх аварыйнікаў.
— Крыху падвяла зямля – давялося шмат капаць, – аналізуе Яўген Дораш. – Заданне было выканана, але мы ўпусцілі каштоўны для перамогі час.
Такім чынам, першае месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе засталося за прадстаўнікамі Віцебскай вобласці – абсалютнымі лідарамі спаборніцтваў, другое – у гаспадароў конкурсу брэстаўчан і трэці вынік з адставаннем у сотыя долі бала заваявалі нашы землякі, аварыйная брыгада УП “Дзятлаварайгаз”.
Удзельнікі адной з лепшых за 2014 год у рэспубліцы аварыйных брыгад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз” падзяліліся сваімі ўражаннямі ад перамогі і меркаваннямі пра конкурс.
Алег Белавус: “У час конкурсу каманды паказваюць не толькі сваё прафесійнае майстэрства, але і тэхнічныя навінкі, у тым ліку, уласнага вынаходніцтва, якія могуць паспяхова выкарыстоўвацца ў паўсядзённай працы і ў наступных конкурсах. Так што ў час таго ж агляду машын мы не толькі паказваем сябе, але і нешта “бяром на ўзбраенне” ў іншых канкурсантаў”.
Сяргей Дула: “Такія конкурсы прафесійнага майстэрства патрэбны як іх удзельнікам, так і арганізацыям: гэты найлепшы спосаб “асвяжыць” веды работнікаў, абмяняцца вопытам з калегамі і даказаць самім сабе, чаго мы вартыя як спецыялісты”.
Яўген Дораш: “Дваістае адчуванне ад перамогі: з аднаго боку, мы трэція ў рэспубліцы, і гэта вельмі ганарова. Так бы мовіць, што заслужылі – тое і атрымалі. З другога боку, маглі пры пэўных умовах выступіць лепш, да больш высокага месца не хапіла зусім крыху. Аднак гэта нагода не столькі засмучацца, колькі прааналізаваць памылкі і наступным разам зрабіць лепш”.
Н. АВЯРЧУК
Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына,…
У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…
Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…