Categories: Падзеі

Спонсарская дапамога ад сяброў з Галандыі

Дан і Ханні Пландсоен — прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі з Галандыі. На пачатку гэтага тыдня яны прыехалі ў Беларусь, наведалі Ваўкавыск і аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна.

На працягу многіх гадоў госці з Галандыі аказваюць спонсарскую дапамогу дзіцячаму касцёватуберкулёзнаму цэнтру ў Ваўкавыску, Дварэцкай амбулаторыі, яслі-саду, які размешчаны ў аграгарадку. Таксама яны дапамагаюць бальніцы сястрынскага догляду ў Гезгалах.

Цяперашні прыезд у Беларусь стаў 34-ым па ліку для Дана Пландсоена. Штогод — а гэта ў кастрычніку і красавіку — разам з ім прыязджаюць і іншыя прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі. На гэты раз — Арт і Нандэ. Яны працуюць, і каб паўдзельнічаць у дабрачыннай справе, узялі водпуск за свой кошт. Пераадольваць моўны бар’ер Дану і Ханні, іх сябрам дапамагае Рэгіна Мікалаеўна Каракулька, былая загадчыца Дварэцкай амбулаторыі.

У цяперашні прыезд госці з Галандыі аказалі спонсарскую дапамогу жыхарам Дварэцкага сельскага савета. Харчовыя наборы атрымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, шматдзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя жыхары вёсак, інваліды першай групы. Усяго было раздадзена 130 харчовых набораў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

44 минуты ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

47 минут ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

2 часа ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

2 часа ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

3 часа ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

5 часов ago