Бясплатны Wi-Fi з’явіўся на чыгуначных вакзалах

Па заказе Беларускай чыгункі (БЧ) кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ. Сумесны маштабны праект прызначаны пашырыць спіс дадатковых сэрвісаў для пасажыраў, павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі. У цэлым у залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце ўстаноўлены 103 кропкі доступу. Тэхналогія тэсціравалася больш за два тыдні. За гэты час звыш 17 тыс. чалавек скарысталіся Wi-Fi на вакзалах. Пакуль найбольш актыўна такой магчымасцю карыстаюцца ў Мінску, Гомелі і Віцебску. Скарыстацца сэрвісам можна пасля пацвярджэння асобы. Карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго ён атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае на працягу 24 гадзін. Як адзначылі ў кампаніі МТС, праект з Беларускай чыгункай — адзін з самых маштабных і знакавых для аператара. Бясплатны Wi-Fi даступны на вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечне, Оршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.
БелТА
administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

2 часа ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

9 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

9 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago