Categories: Падзеі

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах чэрвеня 2017 года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 ліпеня 2017 года нумар 31, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве. Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складзе Br321,88 (гэты нарматыў з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br309,07). Цяпер сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з’яўляецца асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў. Удзельная вага асноўных крыніц спажывецкіх расходаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям’і з чатырох чалавек у цэнах чэрвеня 2017 года характарызуецца наступнымі данымі: прадукты харчавання — 50,7 працэнта, адзенне, бялізна, абутак — 18,8 працэнта, жыллёва-камунальныя паслугі — 7,4 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 9 працэнтаў; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 8,5 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,4 працэнта, узносы і плацяжы — 1,8 працэнта, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены — 2,4 працэнта. Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2017 года сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек у памеры Br349,25; працаздольнага насельніцтва — Br410,42; пенсіянераў — Br321,53; студэнтаў — Br307,66; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br259,52; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br341,33; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br350,91. Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем’яў рознага складу.
БелТА
administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

10 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago