Па заказе Беларускай чыгункі (БЧ) кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ. Сумесны маштабны праект прызначаны пашырыць спіс дадатковых сэрвісаў для пасажыраў, павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі. У цэлым у залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце ўстаноўлены 103 кропкі доступу. Тэхналогія тэсціравалася больш за два тыдні. За гэты час звыш 17 тыс. чалавек скарысталіся Wi-Fi на вакзалах. Пакуль найбольш актыўна такой магчымасцю карыстаюцца ў Мінску, Гомелі і Віцебску. Скарыстацца сэрвісам можна пасля пацвярджэння асобы. Карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго ён атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае на працягу 24 гадзін. Як адзначылі ў кампаніі МТС, праект з Беларускай чыгункай – адзін з самых маштабных і знакавых для аператара. Бясплатны Wi-Fi даступны на вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечне, Оршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации