Штогадовая рэспубліканская акцыя пад такой назвай праходзіць у Беларусі з 1 мая па 31 ліпеня. Кожны, хто ў гэты перыяд афармляе поліс добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў або поліс добраахвотнага страхавання спартсменаў, не проста абараняе сябе – ён робіць уклад у развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных і спартыўных установаў па ўсёй краіне.

Сёлета шчаслівым уладальнікам сертыфіката на паляпшэнне ўмоў для навучання і выхавання дзяцей стала сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Урачыстая перадача сертыфіката адбылася ў аздараўленчым летніку з дзённым знаходжаннем “Усмешка” на базе школы. Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Ірына Баброўская павіншавала школьнікаў з пачаткам доўгачаканых канікулаў, а таксама перадала дырэктару школы Івану Кібіню сертыфікат на выдзяленне сродкаў з Фонду прэвентыўных мерапрыемстваў у рамках акцыі ў памеры 2 500 рублёў.

Сродкі пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупку інвентару і стварэнне бяспечных умоў для дзяцей.

Святлана САЛАЎЁВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации