Лаўра Кунюціце — ураджэнка Літвы, аднак другой радзімай для яе стала Беларусь. Сюды сям’я Лаўры пераехала, калі дзяўчынцы споўнілася шэсць гадоў.
Расла і гадавалася Лаўра на Дзятлаўшчыне. Тут яна атрымала агульнасярэднюю адукацыю: скончыла гімназію №1 горада Дзятлава.
А вось студэнцкія гады правяла ў Мінску. «Альма-матэр» Лаўры з’яўляецца Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, факультэт інфармацыйна-дакументацыйных камунікацый. Спецыфіку гэтай галіны дзяўчына вывучала не толькі тэарэтычна, але і практычна — працавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адміністратарам у аддзеле бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў з вышэйшай адукацыяй.
Цяпер Лаўра — малады спецыяліст Наваяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін і інфармацыі. Дзяўчына — загадчыца гэтай установы культуры.
Як прызнаецца сама Лаўра, прыехаўшы на працу, яна была прыемна здзіўлена, убачыўшы наколькі ўтульная і прыгожая бібліятэка, якім выдатным кніжным фондам валодае.
Здзівіла і вялікая колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, сярод якіх шмат дзяцей і людзей пажылога ўзросту.
Сёння на абслугоўванні Наваельнянскай бібліятэкі знаходзяцца больш за 700 чалавек. Яе кніжны фонд дазваляе задаволіць любы густ чытача. Тут і класіка, і даведачная літаратура, і літаратура з камерцыйнага фонду.
Сама ж Лаура аддае перавагу кнігам гістарычнага жанру. Любіць глядзець і стужкі дадзенай тэматыкі.
У захапленнях дзяўчыны таксама бісерапляценне, якое яна асвоіла самастойна. Як і навучылася іграць на гітары. А вось домру асвойвала ў час вучобы ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Увогуле, Лаура валодае мэтанакіраваным характарам, любіць ставіць мэты і дасягаць іх. Такога ж актыўнага погляду на жыццё дзяўчына жадае і ўсім прадстаўнікам моладзі.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…