Лаўра Кунюціце — ураджэнка Літвы, аднак другой радзімай для яе стала Беларусь. Сюды сям’я Лаўры пераехала, калі дзяўчынцы споўнілася шэсць гадоў.
Расла і гадавалася Лаўра на Дзятлаўшчыне. Тут яна атрымала агульнасярэднюю адукацыю: скончыла гімназію №1 горада Дзятлава.
А вось студэнцкія гады  правяла ў Мінску.  “Альма-матэр” Лаўры з’яўляецца  Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, факультэт інфармацыйна-дакументацыйных камунікацый. Спецыфіку гэтай галіны дзяўчына  вывучала не толькі тэарэтычна, але і практычна — працавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адміністратарам у аддзеле бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў з вышэйшай адукацыяй.

Лаўра Кунюціце, загадчыца Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін і інфармацыі

Цяпер Лаўра — малады спецыяліст Наваяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін  і інфармацыі. Дзяўчына — загадчыца гэтай установы культуры.

Photo 081

Photo 082

Photo 089

Photo 090

Photo 092

Photo 098
Як прызнаецца сама Лаўра, прыехаўшы на працу, яна была прыемна здзіўлена, убачыўшы наколькі ўтульная і прыгожая  бібліятэка, якім выдатным кніжным фондам валодае.
Здзівіла і вялікая колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, сярод якіх шмат дзяцей і людзей пажылога ўзросту.
Сёння на абслугоўванні Наваельнянскай бібліятэкі знаходзяцца больш за 700 чалавек. Яе кніжны фонд дазваляе задаволіць любы  густ чытача. Тут і класіка, і даведачная літаратура, і літаратура з камерцыйнага фонду.
Сама ж Лаура аддае перавагу кнігам гістарычнага жанру. Любіць глядзець і стужкі дадзенай тэматыкі.
У захапленнях дзяўчыны таксама бісерапляценне, якое яна асвоіла самастойна. Як і навучылася іграць на гітары. А вось домру асвойвала ў час вучобы ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Увогуле, Лаура валодае мэтанакіраваным характарам, любіць ставіць мэты і дасягаць іх. Такога ж актыўнага погляду на жыццё дзяўчына жадае і ўсім прадстаўнікам моладзі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации