Categories: Падзеі

Беларусі прапануюць пабудаваць у Паўднёва-Усходняй Азіі вытворчасць накшталт Гарлыкскага ГАК

Беларускім спецыялістам паступаюць прапановы з Паўднёва-Усходняй Азіі на будаўніцтва вытворчасцей накшталт Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які быў узведзены імі ў Туркменістане. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы плануем такія праекты будаваць і ў іншых краінах. Я пакуль не называю, дзе, але ўжо ёсць прапановы «Беларуськалію», «Белгархімпраму» будаваць за мяжой. У Паўднёва-Усходняй Азіі ёсць такія прапановы», — паведаміў Анатоль Калінін. Акрамя таго, дадаў ён, Туркменістан зацікаўлены ў тым, каб Беларусь пабудавала яшчэ адзін горна-абагачальны камбінат — за 40 км ад Гарлыкскага ГАК. «У іх вялікія залежы, і там плануецца пабудаваць яшчэ адзін камбінат. Мы цяпер пачынаем перагаворы. Будзем глядзець у залежнасці ад цаны і прапаноў», — растлумачыў намеснік прэм’ер-міністра.

БелТА

 

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

9 часов ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

9 часов ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

9 часов ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

9 часов ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

11 часов ago