Беларускім спецыялістам паступаюць прапановы з Паўднёва-Усходняй Азіі на будаўніцтва вытворчасцей накшталт Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які быў узведзены імі ў Туркменістане. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Мы плануем такія праекты будаваць і ў іншых краінах. Я пакуль не называю, дзе, але ўжо ёсць прапановы “Беларуськалію”, “Белгархімпраму” будаваць за мяжой. У Паўднёва-Усходняй Азіі ёсць такія прапановы”, – паведаміў Анатоль Калінін. Акрамя таго, дадаў ён, Туркменістан зацікаўлены ў тым, каб Беларусь пабудавала яшчэ адзін горна-абагачальны камбінат – за 40 км ад Гарлыкскага ГАК. “У іх вялікія залежы, і там плануецца пабудаваць яшчэ адзін камбінат. Мы цяпер пачынаем перагаворы. Будзем глядзець у залежнасці ад цаны і прапаноў”, – растлумачыў намеснік прэм’ер-міністра.

БелТА

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации