Усё жыццё яна была нястомнай працаўніцай. Рана застаўшыся без мужа, яна тым не менш працягвала трымаць вялікую гаспадарку, разводзіла пчолаў, працавала ў калгасе. Была і добрай рукадзельніцай.
Лёс выбраў для бабулі Аляксандры нялёгкую дарогу. Мама памерла, калі Аляксандры было дзевяць гадоў, а малодшаму брату не споўнілася і двух. Клопат пра дзяцей узялі на сябе іх бабулі, цётка, а таксама хросная маці Аляксандры — Вольга. У іх дзяўчынка і навучылася весці хатнюю гаспадарку, а таксама прасці, ткаць, вязаць. А вось агульную адукацыю дзяўчынка атрымала ў чатырохгадовай школе.
Дарэчы, гэта неяк здзівіла міліцыянера ў Маскве, куды Аляксандра Аляксандраўна павезла прадаваць яблыкі. Правяраючы дакументы , ён, гледзячы на жанчыну, спытаў: «Колькі класаў ты закончыла?». Пачуўшы ў адказ, што чатыры, недаверліва перапытаў. А пасля сказаў : «Дзе твая вёска, а дзе Масква. Як ты змагла даехаць сюды, маючы за плячыма толькі чатыры класы адукацыі?.»
Яшчэ і сёння каля дома Аляксандры Аляксандраўны растуць яблыні — усяго толькі трэцяя частка некалі вялікага саду, у якім было пяцьдзясят дрэваў сорту ранет.
Сёння Аляксандраўна Аляксандраўна жыве разам з унукам. Часта прыязджае і жонка старэйшага унука — Ала, якую Аляксандра Аляксандраўна ласкава называе ўнучкай.
Яна, у сваю чаргу расказваючы пра бабулю Аляксандру адзначае, што без працы жанчына не ўяўляе ніводнага дня.
Прачынаецца рана, корміць курэй, завіхаецца на агародзе. А вось тэлевізар не глядзіць.
Магчыма, у працы і заключаны сакрэт даўгалецця бабулі Аляксандры. Як і ўвогуле, людзей старэйшага пакалення, якія, нягледзячы на сталыя гады, не прывыклі сядзець без справы.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА
Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…
С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…
19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…
Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…
По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…
Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. https://www.youtube.com/embed/vOv9530fEDo…