Categories: Падзеі

Алкаголь — праблема грамадства

Пасяджэнне круглага стала па тэме «Грамадскасць супраць алкаголю» адбылося ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Праблему абмеркавалі медыцынскія работнікі, правахоўнікі, прадстаўнікі раённага камітэта ГА «БРСМ».

Пасяджэнне «круглага стала» было прымеркавана да Дня прафілактыкі алкагалізму, а таксама прайшло ў рамках раённай акцыі «Дадзім піву перадышку, возьмем у рукі сок і кніжку».  Аб гэтым паведаміла на пачатку пасяджэння валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. Юрэня. Яна таксама падкрэсліла неабходнасць сумеснага вырашэння праблемы алкагалізму сярод насельніцтва. «Барацьба з алкагалізмам — буйнейшая сацыяльная і медыцынская праблема любой дзяржавы. Ужыванне спіртнога нават у невялікіх дозах можа стаць прычынай вялікіх непрыемнасцяў — траўмаў, аўтакатастрофаў, распаду сям’і, страты духоўных каштоўнасцяў», — адзначыла Наталля Іванаўна.

Доктар-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М. Дзядовіч засяродзіў увагу на медыцынскіх аспектах алкагольнай залежнасці:

— Гэта цяжкае хранічнае захворванне, у большасці выпадкаў яно нялёгка паддаецца лячэнню. І тут важны псіхалагічны аспект дадзенай праблемы: для алкаголіка ап’яненне з’яўляецца найлепшым псіхічным станам. І гэты стан не паддаецца разумным довадам перастаць піць. Згубную звычку цяжка пераадолець  і з-за атручвання арганізма.  У цэлым, алкагалізм — хвароба, якая характарызуецца псіхічнымі і фізічнымі зменамі ў арганізме.

Лічбы  агучыла доктар-нарколаг раённай бальніцы К. Якімчык:

— Цяпер на ўліку ў наркалагічным аддзяленні раённай бальніцы знаходзіцца 1021 чалавек. У мінулым годзе гэтая лічба на пачатак ліпеня складала 1053 чалавек. Большасць з залежных — гэта мужчыны, жанчын — 237. У наркалагічным кабінеце назіраюцца 53 бацькі, сем’і  якіх прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Аб інфармацыйнай рабоце, якая вядзецца па прафілактыцы алкагалізму сярод насельніцтва, расказала метадыст раённай бібліятэкі М. Бортка:

— Фарміраванне здаровага ладу жыцця з’яўляецца адной з асноўных задач работы бібліятэк. У іх асобна выдзелены кніжны фонд  па здаровым ладзе жыцця. Аформлены кніжныя выставы. Здаровы лад жыцця таксама становіцца тэмай урокаў здароўя, гутарак-трэнінгаў , віктарынаў і шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раённай бібліятэцы.

Аб рабоце па прафілактыцы шкодных звычак, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў моладзевым асяродку расказала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» А. Чурай. Таксама яна засяродзіла ўвагу на працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд.

Завяршылася пасяджэнне «круглага стала» выступленнем начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама В. Петрукевіча. Ён прывёў статыстыку парушэнняў, да якіх нярэдка прыводзіць злоўжыванне алкаголем, засяродзіў увагу на прававых аспектах дадзенай праблемы.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

6 часов ago

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

10 часов ago

Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…

11 часов ago

Назначэнні. У аддзеле ЗАГС райвыканкама – новы кіраўнік

11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…

13 часов ago

Гордость в каждой детали!

Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…

13 часов ago

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

13 часов ago