Боркаўскі крухмальны завод

На Дзятлаўшчыне перапрацоўкай «другога хлеба» займаецца ААТ «Боркаўскі крухмальны завод». Наколькі актыўна тут ідзе працэс нарыхтоўкі, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў дырэктара прадпрыемства Івана Вінцэнтавіча Рэгіневіча. — Мы ўжо паспелі нарыхтаваць 10000 тон бульбы. Яе актыўна здаюць прадпрыемствы нашай сыравіннай зоны – Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага раёнаў. Ёсць у нас буйны пастаўшчык з Баранавіцкага раёна, які сёлета […]

Продолжить чтение

Дзімаўна

26 гадоў, у красавіку наступнага года будзе ўжо 27, працуе ў сельгасвытворчасці ў Рудзе Яварскай Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь Пра незвычайнае прозвішча-зварот да жанчыны “Дзімаўна” я дачуўся ў раённым сельгасупраўленні. І адразу стала цікава сустрэцца-пагутарыць з чалавекам, якога адначасова ласкава і шаноўна – Дзімаўна – назвалі і з гэтым словам штодня да яго звяртаюцца. Назаўтра сустрэліся […]

Продолжить чтение

«Аты-баты… хлопцы ідуць у салдаты»

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 12 лістапада ў раённым Доме культуры. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 56 сапраўдных дзятлаўскіх мужчын будуць годна несці службу ў войсках нашай краіны. Адпраўка […]

Продолжить чтение

Пра пірагі,кітайскі чай і ўдзячнасць

У СШ №3 горада Дзятлава адметна прайшоў Тыдзень хіміі і біялогіі. Пачаўся ён з акцыі “Азірніся наўкола”, а затым адбылася ролевая гульня “Хімія – навука цудаў і пераўтварэнняў”. Кожны з наступных дзён, сапраўды, быў напоўнены маленькімі цудамі, пераўтварэннямі, добрымі справамі і радасцю. ДЗЕНЬ ФРУКТОВАГА ПІРАГА Самым яркім і цікавым, па меркаванні педагогаў, навучэнцаў і іх […]

Продолжить чтение

Краса Дзятлаўшчыны — 2014 працуе ў банку

8 лістапада чацвёрты раз у Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў раённы конкурс грацыі і таленту «Краса Дзятлаўшчыны-2014». Сёлета за гэты тытул спрачаліся сямёра дзяўчат — Кацярына Заянчкоўская, Ірына Кулеш, Алена Кулікова, Юлія Талкун, Юлія Бікс, Таццяна Калодка, Бажэна Жылінская. На шляху да перамогі ім неабходна было прайсці некалькі конкурсных этапаў. Як спраўляліся дзяўчаты з прапанаванымі […]

Продолжить чтение

Валянціна Пранкевіч: «Здзяйсняйце свае мары, але ніколі не спыняйцея на гэтым…»

Ведаеце, бываюць такія людзі, побач з якімі адчуваеш сябе як дома. Менавіта такім чалавекам мне паказалася Валянціна Эдвардаўна Франкевіч. Вельмі хутка згадзілася паразмаўляць са мной, і гэта нягледзячы на тое, што яна вельмі заняты чалавек, бо на яе жаночых плячах нямнога нямала – кіраванне аддзяленнем паштовай сувязі ў Наваельні. Першае, што прывабіла маю ўвагу ў […]

Продолжить чтение

А. Баброўнік: «Я — за актыўны лад жыцця»

Аксана Баброўнік — малады спецыяліст, працуе аператарам электравылічальных машын Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, абрана тут сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ». Працоўны дзень дзяўчыны пачынаецца ў сем гадзін раніцы, а заканчваецца ў шэсць гадзін вечара. Работа сур’ёзная і адказная: неабходна друкаваць таварна-транспартныя накладныя, правяраць справаздачы кандытарскіх цэхаў, а яшчэ Аксана — аператар магазіна «Міраж». Тут таксама […]

Продолжить чтение

Музей у Погірах: акцент на народны побыт

Захаванне народнай спадчыны — адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры Дзятлаўскага раёна. Пры іх створаны фальклорныя гурты — як дарослыя, так і дзіцячыя, музейныя пакоі, экспанаты якіх — прадметы народнага ўжытку мінулых часоў. А ў Погірах увогуле існуе клуб-музей народнага побыту. Аб яго гісторыі, экспанатах, дзейнасці карэспандэнтка гутарыла з загадчыцай клуба-музея Людмілай Пятроўскай. — Людміла […]

Продолжить чтение

Дзень Дзятлаўскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў   Дзятлаўскім сельсавеце 27 кастрычніка. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў,  ідэалагічныя работнікі СВК. З сацыяльна-эканамічным становішчам Дзятлаўскага сельскага Савета […]

Продолжить чтение

Папіце вадзічкі з крынічкі

Вада з жукоўшчынскай крынічкі прыдатная для піцця — так адзначыў «Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Яшчэ ў верасні былі ўзяты пробы крынічнай вады на адпаведнасць патрабаванням санітарных нормаў і правілаў. Аналізы рабілі ў санітарана-гігіенічнай лабараторыі Слонімскага занальнага ЦГЭ ў парадку дзяржаўнага санітарнага кантролю. Галоўнай мэтай такіх выпрабаванняў стала вызначэнне: ці можна бязбоязна для свайго […]

Продолжить чтение