20 кастрычніка, у 19 гадзін, у канцэртнай зале Цэнтра культуры горада Гродна адбудзецца канцэрт класічнай музыкі з удзелам вядомага артыста Кірыла Кедука. У праграме прагучыць музыка Баха, Равеля, Шапэна.
Кірыл Кедук — лаурэат больш чым 15 міжнародных конкурсаў, артыст, які выступаў на самых вядомых сусветных пляцоўках.
21 кастрычніка ў Ашмянскім цэнтры культуры пройдзе раённы шоу-конкурс «Парад прафесій». Конкурс будуць складаць некалькі этапаў: «Інфарм-дайджэст», «Як усё пачыналася», «У нашым жыцці ўсё бывае».
Парадуюць гледачоў сваім выступленнем артысты народнага тэатра танца і песні «Імпульс».
22 кастрычніка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 19 гадзін, пачнецца паказ меладрамы «Пятля» Маскоўскага драматычнага «Тэатра-мадэрн».
Ён пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Баруны Ашмянскага раёна. Пачнецца ў 14 гадзін.
Святочную праграму адкрые тэатралізаванае прадстаўленне «На кірмашы».
На працягу ўсяго фестывалю можна будзе пачаставацца беларускімі стравамі і прысмакамі, паўдзельнічаць у конкурсах: віктарынах пра бульбу і гісторыю тутэйшых мясцінаў. Будуць працаваць гульнёвыя пляцоўкі «Барунскі сілач», «Гульнёвы падворак».
Адбудзецца 23 кастрычніка ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін.
У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне, выстава-продаж, аукцыёны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурс прыпевак, гульнёвая праграма, спартыўныя спаборніцтвы, танцавальная праграма.
Мерапрыемства пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Тарнова Лідскага раёна. У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне «Яблык раздора», выстава-продаж яблыкаў, конкурсы, гульні, канцэрт.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…