Categories: Падзеі

Падрыхтоўка газавага абсталявання да ацяпляльнага перыяду

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння (РГЗ) ВУ “Слонімгаз” заклікае кожнага спажыўца да ацяпляльнага сезона прывесці ў парадак газакарыстальнае абсталяванне. Як неабходна карыстацца і што неабходна рабіць для бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, выкладзена ў інструкцыі па эксплуатацыі. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.11.2007 №1539 (у рэдакцыі 24.12.2013 №1136), Правіламі карыстання газам у быце вызначаны абавязкі спажыўцоў і карыстальнікаў газу.

Забараняецца эксплуатаваць газакарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, а таксама без наяўнасці актаў праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, якія выдае спецыялізаваная арганізацыя, або пры пратэрмінаваных такіх актах ці адсутнасці запісаў у журналах уліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў пры наяўнасці пасведчання аб праходжанні навучання на права выканання работ па паўторнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Праверку дымавых і вентыляцыйных каналаў праводзіць Дзятлаўскі вытворчы ўчастак УП “Гродзенскі абласны камбінат супрацьпажарных работ”, размешчаны па адрасе: г. Дзятлава, вул. Лермантава, 32, тэл. 2-13-92.

Для навучання і атрымання допуску на выкананне работ па самастойнай паўторнай (перыядычнай) праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў можна звяртацца ў Дзятлаўскі РГЗ ВУ “Слонімгаз” па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэл. 6-04-83.

Пры адсутнасці акта праверкі, выдадзенага спецыялізаванай арганізацыяй, або запісу ў журнале ўліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў, газазабяспечвальная арганізацыя згодна з п. 50 “Правілаў карыстання газам у быце” з мэтай прадухілення аварый мае права адключаць газакарыстальнае абсталяванне ад газаразмеркавальнай сістэмы.

Дыматрубная сістэма належыць абавязковай сертыфікацыі і павінна адпавядаць патрабаванням СТБ EN 1856-1, СТБ EN 1856-2, СТБ EN 14989-1, СТБ EN 14989-2. Газакарыстальнае абсталяванне, дзе выкарыстоўваецца ў якасці дымаадводу алюмініевая гофра (паветраадвод), належыць адключэнню, бо дадзеная гофра прызначана для вентыляцыі і канцыцыяніравання. Пры выкарыстанні алюмініевай гофры ў якасці дымаадводу ўнутраная паверхня гофры акісляецца, што прыводзіць да памяншэння таўшчыні сценкі гофры, прагарання сценак і выхаду чаднага газу ў памяшканне кухні або міні-кацельні.

Газавыя прыборы з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных бытавых прыбораў, паколькі патрабуюць падключэння да сістэмы газазабеспячэння. Устаноўку газавых прыбораў можа ажыццяўляць толькі арганізацыя, якая мае ліцэнзію на дадзены від работ. Устаноўка газавых прыбораў выконваецца згодна з праектам газіфікацыі жылога дома і інструкцыі па эксплуатацыі газавага прыбора. Устанаўліваць газакарыстальнае абсталяванне (ацяпляльнае абсталяванне, воданагравальнікі і пліты) у ванных пакоях і санвузлах нельга. Таксама нельга размяшчаць у міні-кацельнях санітарна-гігіенічныя прыборы і абсталяванне.

Пасля заканчэння нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газакарыстальнага абсталявання, указанага ў інструкцыі па эксплуатацыі газакарыстальнага абсталявання (але не больш за 20 гадоў), неабходна яго замяніць або заключыць дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на правядзенне дыягностыкі яго тэхнічнага стану з мэтай вызначэння астаткавага рэсурсу і магчымасці далейшай эксплуатацыі.

Згодна з п. 70 Правілаў карыстання газам у быце Дзятлаўскі РГЗ мае права спыніць забеспячэнне газам у наступных выпадках: эксплуатацыі газакарыстальнага абсталявання з няспраўнай аўтаматыкай бяспекі; неаплаты або няпоўнай аплаты выкарыстанага газу на працягу двух і больш месяцаў запар; неаплаты выкананых работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце газакарыстальнага абсталявання на працягу двух і больш месяцаў запар; самавольнага падключэння і адключэння газакарыстальнага абсталявання; адмовы ад правядзення планавага тэхнічнага абслугоўвання; непрадастаўлення або ўхілення ад узгаднення доступу ў жылыя і нежылыя памяшканні для выканання работ па тэхнічным абслугоўванні; эксплуатацыі імі газакарыстальнага абсталявання з сышоўшым тэрмінам эксплуатацыі, указаным у інструкцыі па эксплуатацыі газакарыстальнага абсталявання (але не больш за 20 гадоў).

Згодна з п. 12.1 Правілаў карыстання газам у быце спажыўцы газу абавязаны пры выяўленні няспраўнасці газакарыстальнага абсталявання, газаправодаў, адключаючай арматуры, прыбораў аўтаматыкі бяспекі, дымавых і вентыляцыйных каналаў неадкладна паведамляць у газазабяспечвальную арганізацыю аб неабходнасці адключэння газакарыстальнага абсталявання.

За невыкананне дагаворных абавязкаў, прадугледжаных Правіламі, бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Падключэнне газакарыстальнага абсталявання праводзіцца пры ўмове ліквідацыі парушэння патрабаванняў і кампенсацыі затратаў газазабяспечвальнай арганізацыі па адключэнні і падключэнні газакарыстальнага абсталявання.

Нагадваем! Газавыя пліты “Gefest” і іншае газавае абсталяванне беларускай вытворчасці можна набыць у Дзятлаўскім РГЗ у растэрміноўку на 6 месяцаў пры наяўнасці пашпарта і даведкі аб заработнай плаце за апошнія тры месяцы або ў гандлёвых сетках. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 6-04-85.

Паважаныя спажыўцы, карыстальнікі газу, зрабіце сваё жыццё больш бяспечным. Беражыце сябе, сваіх родных і людзей, якія знаходзяцца побач з вамі.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РГЗ ВУ “Слонімгаз”

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

7 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

9 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

13 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

14 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago