18 лютага ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

Да сенатара па тэлефоне звярнулася жыхарка горада Гродна па пытанні прымянення часткі 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яе непаўналетняга сына.

Андрэй Пятровіч даў тлумачэнні заяўніцы і папрасіў адрасаваць яму пытанне ў пісьмовым выглядзе для больш падрабязнага разгляду.

Парламентарый адзначыў, што сёння дзяржавай аказваецца ўсебаковая падтрымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей:

– Прэзідэнт Беларусі пастаянна засяроджвае ўвагу на тым, што стан інстытута сям’і з’яўляецца найважнейшым індыкатарам грамадства, а падтрымка мацярынства і дзяцінства – найважнейшай задачай дзяржавы. Штогод удасканальваецца сістэма падтрымкі сем’яў, для іх прадугледжаны больш за дзясятак дзяржаўных дапамог. Пры ўсім гэтым выхаванне чалавека, законапаслухмянага грамадзяніна, адказнага за свае ўчынкі, у найбольшай ступені – клопат бацькоў, і важная місія перад сабой, грамадствам, будучыняй.

Андрэй Жамойда расказаў пра дэпутацкую дзейнасць:

– Найчасцей на прыём людзі звяртаюцца са сваімі жыццёвымі пытаннямі, няшмат тых, якія распаўсюджваліся б на значную частку насельніцтва. Гэты факт пацвярджае сістэмную работу раённых уладаў са зваротамі жыхароў раёна і іх запытамі. З другога боку, кожная праблема, з якой прыходзяць на прыём або тэлефануюць на прамую лінію, – гэта шанц для нас удасканальваць дзеючае заканадаўства на аснове практычнай работы, каб яно максімальна эфектыўна працавала для людзей.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации