Дзятлаўшчына актыўна ўключылася ў барацьбу са стыхіяй.

Па вуліцах горада Дзятлава і раёна пастаянна курсіруе снегаўборачная тэхніка, работнікі арганізацый таксама праяўляюць актыўнасць ва ўборцы снегу. Аднымі з першых у працэс уключыўся калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім. Вызваліўшы ад снегу тэрыторыю сваёй установы, яны пераключыліся на расчыстку пляцовак каля адміністрацыйных будынкаў. Кіраўнік раёна расказаў, як на Дзятлаўшчыне ідзе барацьба са снегам.

– Наш раён поўнасцю гатовы да таго, каб паспяхова нейтралізаваць наступствы стыхіі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што за сёння ўжо выпала 30 % ад месячнай нормы ападкаў, каб вырашыць сітуацыю, патрабуецца некаторы час. У экстранным рэжыме на расчыстцы снегу працуюць усе службы раёна: ДРБУ-119, ДЭУ-56, Дзятлаўскае ПМС, Дзятлаўская сельгастэхніка і восем сельгаспрадпрыемстваў. У работах заняты больш за 60 адзінак тэхнікі. У першую чаргу вызваляюцца ад снегу асноўныя аўтамабільныя артэрыі, двары, тратуары і стаянкі. Насельніцтва раёна таксама актыўна прымае ўдзел у рабоце, бо адны камунальнікі не здолеюць прыбраць такую магутную хвалю снегу за кароткі час. Ніхто не застаецца раўнадушным: мы з калектывам райвыканкама таксама працуем з самай раніцы, ужо прачысцілі некалькі стаянак і прадаўжаем работу. Просім усіх дзятлаўчан таксама па магчымасці далучацца да агульнай справы. Разам мы справімся!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Поможемкоммунальщикам

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Узнагароды і віншаванні для самых мужных
І традыцыя, і праверка на трываласць
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь

Похожие публикации